BE RU EN

У Менск прыбывае прадстаўнік Еўракамісіі

  • 29.08.2008, 8:35

Намеснік генеральнага дырэктара Генеральнага дырэктарату па знешних звязях Еўракамісіі Хьюга Мінгарэлі 29 жніўня прыбудзе ў Менск з двухдзённым візітам.

Як паведамляе прэс-служба Еўракамісіі, у рамках візіту заплянаваныя сустрэчы Х.Мінгарэлі з міністрам замежных справаў Беларусі Сяргеем Мартынавым, прадстаўнікамі грамадзянскага грамадзтва Беларусі і БДІПЧ АБСЕ.

"Гэты візіт праходзіць пасля вызвалення ў перыяд з 16 па 20 жніўня апошніх палітычных зняволеных Аляксандра Казуліна, Андрэя Кіма і Сяржука Парсюкевіча", — зазначаецца ў паведамленні.

Як падкрэслівае прэс-служба, вызваленне палітвязняў "разам з наступнымі крокамі ў кірунку павагі дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства права, пацвердзіць пазітыўны імпульс і дазволіць паступова аднавіць дыялёг паміж ЕЗ і Беларуссю".

Нагадаем, што на мінулым тыдні Менск наведаў намеснік дапаможніка Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША па Еўропе і Азіі Дэвід Меркель. Дыплямат сустрэўся з прадстаўнікамі ўладаў, дэмакратычных партыяў, грамадзянскага грамадзтва і былымі палітвязнямі. Візіт дыплямата ў Беларусь таксама быў звязаным з вызваленнем палітвязняў Аляксандра Казуліна, Сяржука Парсюкевіча і Андрэя Кіма.

Апошнія навіны