Лукашэнка можа прызнаць незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі 5 верасня
- 29.08.2008, 14:11
Пытанне аб прызнанні Расеяй Паўднёвай Асеціі і Абхазіі будзе абмяркоўвацца на маючай адбыцца сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ 5 верасня ў Маскве, заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Андрэй Несцярэнка.
"Дадзенае пытанне будзе абмяркоўвацца падчас маючай адбыцца сесіі Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы на наступным тыдні, 5 верасня ў Маскве", - заявіў А.Несцярэнка на брыфінгу ў Маскве ў пятніцу.
Ён таксама нагадаў, што А.Лукашэнка напярэдадні накіраваў пасланне прэзідэнту РФ Дзмитрыю Мядведзеву, у якім паведамляецца аб тым, што "у Беларусі з разуменнем і падтрымкай паставіліся да рашэння Расеі аб прызнанні незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі".
А.Несцярэнка дадаў, што перад сесіяй Савета калектыўнай бяспекі, 4 верасня, адбудзецца паседжанне савета міністраў замежных спраў дзяржаў АДКБ.