Лукашэнка: «Ужо ёсць шмат людзей, якія могуць быць прэзідэнтамі Беларусі»
- 4.08.2008, 7:55
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што сёння пакуль што рана казаць аб перспектывах яго ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах, якія павінны адбыцца ў 2011 годзе.
У ходзе яго працоўнай паездкі ў суботу ў Гомельскую вобласць жыхары Гомеля спыталіся ў Лукашэнкі: “Вы пойдзеце на чацвёрты тэрмін?” “Не яшчэ Не пужайце апазіцыю”, - адзначыў ен.
Лукашэнка таксама дадаў, што “ўжо ёсць шмат добрых, адданых людзей, якія могуць быць прэзідэнтамі”. “Гэта не тыя часы”, - сказаў ён.