ДАІ разгортвае барацьбу з танаваным шклом
- 4.08.2008, 11:12
ДАІ Менска распачало сёння дэкаду кантролю транспартных сродкаў з танаваным шклом, якая працягнецца па 14 жніўня.
Пра гэта карэспандэнту БелТА паведамілі ў ГУУС Менгарвыканкама.
Дэкада скіраваная на выяўленне і спыненне ўдзелу ў дарожным руху транспартных сродкаў з танаваным шклом, ступень прапускання святла якіх складае менш за 70% - для пярэдняга бакавога і менш за 60% - для іншага шкла, а таксама з настаўленымі дадатковымі прадметамі ці нанесеным пакрыццём, якія абмяжоўваюць агляднасць дарогі і якія пагаршаюць празрыстасць шкла.
Асаблівая ўвага будзе звернута на кіроўцаў, якія кіруюць транспартнымі сродкамі, увезенымі ў Беларусь пасля 1 красавіка 2006 года з пазнакамі на шкле 43R, V, AS3, 43R. Такія кіроўцы будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці, якая прадугледжвае штраф памерам у дзве базавыя велічыні.