Відэа збіцця дэсантнікаў АМАПам
- 4.08.2008, 14:50
2 жнівеня ў Менску ў Дзень паветрана-дэсантных войскаў адбылася бойка паміж міліцыяй і дэсантнікамі. Дэсантнікаў білі жорстка -- на відэа бачна, што дубінкамі.
Некалькі дзясяткаў дэсантнікаў спрабавалі прайсці да помніка загінулым воінам-інтэрнацыяналістам на востраве слёз у Троіцкім прадмесці. АМАП рассёк калону на дзве часткі: частку заблакавалі ў самім Троіцкім прадмесці, а частку каля моста. Як раз там і была сутычка, у выніку якой былі затрыманыя 10 чалавек, паведамляе «Радыё Свабода».
Па словах відавочцаў, на месцы падзей прысутнічаў і новы камандзір менскага АМАПа Юрый Караеў.