BE RU EN

Чэргі на беларуска-украінскай мяжы будуць да канца жніўня

  • 5.08.2008, 8:49

На ўкраінска-беларускай мяжы людзі пакутуюсь на спякоце па некалькі гадзін. І гэтая сітуацыя не зменіцца да канца жніўня.

- Перад пунктам пропуску Новая Гута стварылася чарга з 250 машын, людзі чакаюць па чатыры - чатыры з паловай гадзіны, - паведаміў «КП в Беларуси» Ігар Шчацінін, супрацоўнік прэс-цэнтра Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі. - Справа не толькі ў адпускніках, там ленінградскі кірунак, мяжу перасякае шмат расейцаў. І калі мы спраўляемся з плынню машын, то ўкраінскія калегі не паспяваюць. У Весялоўцы, Аляксандраўцы, Новай Рудні і Тамашоўцы чарга паменш - стаяць прыходзіцца да трох з паловай гадзін. Але перасякаць мяжу можна і праз іншыя пункты пропуску, дзе чэрг амаль няма. Вядома, праехаць прыйдзецца больш, але ў часе аўтааматары выйграюць.

Шматгадзінныя чэргі бываюць і на мяжы з Літвой. Але тут заторы ўтвараюцца са боку Еўразвяза, у выходныя.

- Чарга бывае ў нядзелю, бліжэй да вечара, - растлумачыла сітуацыю дзяжурная пункта пропуску Мядзінінкай, дзе часцей за ўсё здараюцца чэргі. - Шмат людзей, вяртаецца з уікэнда з Вільнюса, з Палангі. У будні чаргі з легкавых машын не бывае, прастойваюць фуры.

Апошнія навіны