«Галоўнага сведку» па справе аб выбуху вызвалілі
- 5.08.2008, 9:34
Мужчыну, якога следства ўважала за галоўнага сведку выбуху ў Менску, вызвалілі з міліцыі.
Аб гэтым паведамілі агенцтву “Інтэрфакс – Захад” у ГУУС Менску.
“Сведка быў дапытанным, былі праведзенымі следчыя дзеянні. Не было падставаў яго затрымліваць. Ён вызвалены з міліцыі”, - паведамілі ў ГУУС.
Як раней паведамляла агенцтва з спасылкай на ДКУС, міліцыя некалькі тыдняў не магла знайсці галоўнага сведку па справе аб выбуху ў Менску, чый фатаздымак быў апублікаваны ў СМІ й на афіцыйных старонках МУС Беларусі і ГУУС Менску. У мінулую суботу фатаздымкі мужчыны былі налепленымі па ўсяму Менску. Ён быў адным са сведкаў, адлюстраваных на фатаздымках з месца выбуху, і доўгі час не з’яўляўся ў міліцыю.
У панядзелак непрацоўны мянчук 1961 году нараджэння сам прыйшоў у міліцыю, яго праверылі на дэтэктары хлусні.
Уноч 4 ліпеня ў Менску падчас святкавання афіцыйнага Дня незалежнасці адбыўся выбух самаробнай выбуховай прылады, у выніку якога пацярпела 55 асобаў, 7 з якіх дагэтуль знаходзяцца ў шпіталях Менску.