BE RU EN

Хвастоў застаецца амбасадарам, але ў Амерыку яго не адпускаюць

  • 5.08.2008, 11:53

Амбасадар Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў застаецца ў пасадзе і знаходзіцца ў Менску «на кансультацыях».

Аб гэтым паведамілі БелаПАН у прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Напярэдадні стала вядома, што амбасадар ЗША у Беларусі Карэн Сцюарт прызначаная на пасаду галоўнага намесніка памочніка дзяржсакратара па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы. Афіцыйна яна пакуль не склала свае паўнамоцтвы. Дыпмісію ўзначальвае часовы павераны ў справах ЗША у Беларусі Джонатан Мур.

Пасля апублікавання на афіцыйным сайце Мінфіна ЗША тлумачэнняў да санкцый, уведзеных у лістападзе 2007 года ў адносінах канцэрна "Белнафтахім", 7 сакавіка М.Хвастоў быў адкліканы з Вашынгтона для кансультацый. 12 сакавіка па патрабаванні беларускіх улад у якасці зваротнага кроку Менск пакінула К.Сцюарт.

Пасля скарачэння колькасці супрацоўнікаў амбасады Беларусі ў ЗША колькасць амерыканскіх дыпламатаў у Менску па патрабаванні беларускіх улад была скарочаная з 35 да 4.

Апошнія навіны