BE RU EN

«Міжнародная амністыя» дамагаецца поўнай адмены «палітычнага» артыкула

  • 6.08.2008, 8:42

Кампанію за адмену артыкула 193-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі, які прадугледжвае адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, праводзіць праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя".

"Міжнародная амністыя", у прыватнасці, заклікае адмяніць артыкул 193-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі, якая прадугледжвае да двух гадоў пазбаўлення волі, паведамілі БелаПАН у арганізацыі.

Пасля ўступлення ў сілу гэтага артыкула, лічаць міжнародныя праваабаронцы, у Беларусі "былі папярэджаныя, аштрафаваныя, апынуліся за кратамі дзясяткі актывістаў грамадзяскай супольнасці, апазіцыі, асабліва моладзі, былі парушаныя іх правы на свабоду сходаў, асацыяцый і выражэння".

Так, па гэтым артыкуле быў асуджаны моладзевы актывіст Зміцер Дашкевіч. "Міжнародная амністыя" дамагалася ягонага вызвалення, і ў студзені 2008 года актывіст датэрмінова выйшаў на волю. "Падчас кампаній прыкметна змянілася стаўленне да артыкула, напэўна, як адказ на міжнародны ціск, — паказвае арганізацыя, — беларускія ўлады спынілі прызначаць турэмнае зняволенне". Аднак штраф у 500 і больш даляраў ЗША "Міжнародная амністыя" лічыць завышаным.

Праваабаронцы заклікаюць працягнуць ціск на беларускія ўлады, каб дамагчыся адмены артыкула.

Гэта другая кампанія, прысвечаная Беларусі, якую праводзіць "Міжнародная амністыя". Першая праходзіць у падтрымку арыштаванага амерыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра, які змяшчаецца ва ўмовах, якія не адпавядаюць стану ягонага здароўя.

Апошнія навіны