BE RU EN

У ЗША за крадзёж дадзеных крэдытак арыштаваныя грамадзяне Беларусі

  • 6.08.2008, 9:25

Амерыканскія ўлады прад'явілі абвінавачванні 11 чалавекам, сярод якіх грамадзяне ЗША, Беларусі, Украіны, Эстоніі і Кітая, у рамках самай буйной ў ЗША справы аб крадзяжы персанальных дадзеных.

Іх вінавацяць у крадзяжы больш за 40 млн нумароў крэдытных і дэбітных карт, дадзеных аб банкаўскіх рахунках і паролях, а таксама ў наступным продажы гэтай інфармацыі, паведамляе ВВС. Як лічаць следчыя, абвінавачваныя ўзламалі кампутарныя сістэмы крам і банкаў і атрымалі доступ да дадзеных.

Абвінавачваныя нібы займаліся тым, што ездзілі па горадзе і падлучаліся да трафіку бесправадных сетак, выкрадаючы закрытую інфармацыю ў вядомых кампаній TJX Corporation, BJ's Wholesale Club, Barnes and Noble, Sports Authority, Boston Market, Office Max, Dave and Busters, DSW і Forever 21. Па сцвярджэнні пракуратуры, яны таемна ўсталёўвалі сеткавыя аналізатары, або сніферы, якія перахаплялі нумары крэдытак, паролі і дадзеныя аб чужых рахунках.

Следчыя лічаць, што частка выкрадзеных дадзеных прадавалася на чорным рынку, а частка выкарыстоўвалася самімі ашуканцамі, якія наносілі чужую інфармацыю на карты з чыстага пластыка і з іх дапамогай нібыта знялі праз банкаматаы дзясяткі тысяч даляраў.

Аб справе было абвешчана на прэс-канферэнцыі ў Бостане з удзелам міністра юстыцыі ЗША Майкла Мукейсі (выхадца з Беларусі – заўв. Хартыі’97) і галоўнага пракурора Ўсходняй акругі Нью-Ёрка Бентана Кэмпбэла, які ў 1996 годзе прадстаўляў абвінавачванне на абодвух працэсах Вячаслава Іванькова па мянушцы Япончиы.

Міністэрства юстыцыі ЗША заклікала грамадзян, якія асцерагаюцца за захаванасць сваіх персанальных дадзеных, звязацца са сваімі банкамі. Да расследавання справы былі падлучаныя праваахоўныя органы розных краін свету, уключаючы Турцыю і Германію. Пракуроры лічаць, што абвінавачваныя захоўвалі выкрадзеную інфармацыю на кампутарных серверах у ЗША і Еўропе.

Спецыялісты лічаць, што з-за крадзяжу персанальных дадзеных Злучаныя Штаты штогод губляюць мільярды даляраў.

Апошнія навіны