Прыхаваная агітацыя або «адміністрацыйны піяр»?
- 6.08.2008, 11:44
У рэгіянальнай газэце "Гомельскія ведамасьці" 2 жніўня з'явілася інтэрв'ю з Аляксандрам Шаўко. Гэта дзеючы “дэпутат” па Гомельскай-Цэнтральнай акрузе № 33 і прэтэндэнт на наступны дэпутацкі мандат па гэтай жа акрузе.
Артыкул займае цэлую газэтную паласу, фота інтэрв'юяванага прыкладаецца. Тэкст утрымоўвае ўсе элементы агітацыйнай улёткі: біяграфічныя звесткі, працоўныя дасягненьні, “посьпехі” А. Шаўко ў якасьці “дэпутата” і нават перадвыбарныя абяцаньні.
Нагадаем, тыдзень таму у "Гомельскіх ведамасьцях", газэце, заснаванай гарвыканкамам і гарадскім Саветам дэпутатаў, быў апублікаваны аналагічны артыкул. Яго героем была Ларыса Кузняцова - таксама дзеючы “дэпутат” па 34-ай акрузе, які прэтэндуе на новы мандат.