Міністр фінансаў зноў ляжыць у шпіталі
- 6.08.2008, 11:53
Міністр фінансаў Беларусі Мікалай Корбут працягвае лячэнне ў Рэспубліканскай бальніцы Кіраўніцтва справамі прэзідэнта.
Сваякі міністра кажуць, што на пачатку наступнага тыдня ён ізноў павінен пераехаць у рэабілітацыйны цэнтр у Аксакаўшчыне, паведамляе “Народная воля”.
Раней Мікалай Пятровіч знаходзіўся там пад наглядам не толькі дактароў, але і жонкі.
Сёння міністр фінансаў знаходзіцца на лячэнні ў лечкамісіі ў аддзяленні тэрапіі. У яго яшчэ не да канца аднавілася мова.
13 сакавіка ў Мікалая Корбута здарыўся шырокі інсульт, яго шпіталізавалі ў Рэспубліканскую бальніцу Кіраўніцтва справамі прэзідэнта. Як паведамлялі сродкі масавай інфармацыі, літаральна праз месяц у стане здароўя Корбута ўжо назіралася пазітыўная дынаміка.
12 мая міністра фінансаў перавялі ў Рэспубліканскую бальніцу медыцынскай рэабілітацыі ў Аксакаўшчыне.
1 лістапада Мікалаю Корбуту споўніцца 60 гадоў.