BE RU EN

Міліцыя шукае мужчыну, які піў напярэдадні выбуху сок «Садочак» (Фота)

  • 7.08.2008, 11:46

У сувязі з расследваннем выбуху, які адбыўся ў Менску ў ноч з 3 на 4 ліпеня, ГУУС Мінгарвыканкаму шуквае невядомага мужчыну.

На выгляд яму 30-35 гадоў, рост 180-185 см, шчыльнага целаскладу (фота № 1). Быў апранутым ў блакітную кашулю ў кратку з кароткім рукавом, светлыя штаны і светла-карычневыя сандалі.

Фота 1

Па сведчаннях відавочнікаў, гэты мужчына з'явіўся на месцы знаходжання абясшкоджанай выбуховай прылады (квадрат, пазначаны сінім колерам на фота № 2) каля 21 гадзіны 30 хвілін 3 ліпеня. Ён сядзеў на паліэтыленавым пакеце жоўтага колеру, справа ад яго знаходзіўся прынесены ім пачак соку «Садочак» ёмістасцю ў 2 літры.

Фота 2

Разам з тым ворганы ўнутраных справаў звяртаюцца да грамадзян, якія з лютага па ліпень 2008 году набывалі памаранчавы няктар «Садочак» (ёмістасцю ў 2 літры) коштам менавіта 5.700 беларускіх рублёў. Узор надпісу кошту знаходзіцца на фота №3 і фота №4. Следства цікавіць час і месца набыцця соку за гэты кошт.

Цікава, што надпіс «5.700» быў нанесеным на вонкавай паверхні дадзенага пачку шарыкавай асадкай атрамантам сіняга (або чорнага) колеру. У звязі з гэтым міліцыя просіць звярнуцца таксама і тых грамадзян, якія маглі бы пазнаць гэты надпіс, пачак або свой почырк на гэтым пачку.

Фота 3

Фота 4

Апошнія навіны