BE RU EN

У Парыжы знойдзеная магіла старшыні Рады БНР Мікалая Абрамчыка (Фота)

  • 7.08.2008, 14:25

Магілу старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Мікалая Абрамчыка (1903 - 1970), якая лічылася згубленай, адшукалі ў Парыжы актывісты ініцыятывы "Беларуская Нацыянальная Памяць".

Сябры БНП зараз праводзяць экспедыцыю па краінах Заходняй Еўропы і даследуюць забытыя месцы, звязаныя з беларусамі і беларускім вызваленчым рухам.

Стартавала экспедыцыя ў сталіцы Францыі. Каб вызначыць дакладнае месца знаходжання магілы Мікалая Абрамчыка на могілкі Pere-Lachaise, сябры “Беларускай Нацыянальнай Памяці” некалькі гадоў даследавалі тэму, атрымалі каштоўную інфармацыю ад беларускіх эмігрантаў, гісторыка Наталлі Гардзіенка. У беларускай бібліятэцы імя Ф.Скарыны ў Лондане знайшліся фатаграфіі магілы 1970-х гадоў і прыкладны яе план, перадае “Еўрарадыё”.

Складанасць была яшчэ ў тым, што на магільнай пліце няма ніякай шыльды або надпісу (!). Часткова змяніўся і сам сектар, у якім пакоіцца Мікалай Абрамчык, які ўзначальваў Раду БНР у 1947-1970 гадах. Чальцы БНП здолелі злакалізаваць месца спачыну Абрамчыка і правялі невялікую акцыю ўшаноўвання: прыбралі магілу, запалілі свечкі, прачыталі малітву і праспявалі нацыянальныя гімны.

Апошнія навіны