Апазыцыянера забралі ў КДБ разам з жонкай-хімікам
- 7.08.2008, 15:35
Намесьнік кіраўніка Віцебскай абласной рады Парыі БНФ, актывіст Руху “За Свабоду” Яраслаў Берніковіч праз тэлефон паведаміў, што знаходзіцца ў КДБ.
Па Яраслава Берніковіча і ягоную жонку, якая па спецыяльнасьці хімік, супрацоўнікі КДБ прыехалі бяз позваў і загадалі зьбірацца на “гутарку”. Відавочна, што іх затрымалі па справе аб выбуху.
Сёньня ў Глыбокае плянуе прыехаць лідэр незарэгістраванага руху “За Свабоду” Аляксанар Мілінкевіч, які зьяўляецца сябрам ініцыятыўнай групы Берніковіча, нагадвае “Радыё Свабода”.
Спадар Берніковіч мае балятавацца ў “палату прадстаўнікоў”. За тыдзень ініцыятыўная група па вылучэньні Яраслава Берніковіча ў дэпутаты сабрала 4 тысячы подпісаў у ягоную падтрымку.