BE RU EN

Ірына Халіп: «ЗША маглі бы дазволіць сабе больш жорсткія крокі»

  • 7.08.2008, 17:04

Сітуацыя ў Беларусі абмяркоўвалася падчас дыскусіі «Галасы адважных: выступленне у абарону вязняў сумлення», якая была арганізаваная ў Нью-Ёрку місіяй ЗША пры ААН.

На семінары выступіла дачка Аляксандра Казуліна – апанента рэжыма Лукашэнкі, а цяпер палітзняволенага. Слуханні і канферэнцыі па той сітуацыі, якая склалася ў Беларусі – сёння даволі частая з'ява. Наколькі яны эфектыўныя? Якія магчымыя крокі міжнароднай супольнасці маглі бы змяніць цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі? На гэтыя пытанні Рускай службе «Голаса Амерыкі» адказала па тэлефоне з Менска вядомая беларуская журналістка Ірына Халіп.

-- На мой погляд, такія мерапрыемствы карысныя, бо яны даюць магчымасць інфармаваць прадстаўнікоў вызначаных міжнародных структур, фондаў, урадавых і няўрадавых арганізацый аб тым, што адбываецца ў той або іншай праблемнай краіне. Да прыкладу, вы ведаеце, што ў Беларусі існуе праблема без зніклых без вестак апанентаў улады, і ў той жа час вы ад усяго гэтага досыць далёкія. І вось вы трапляце на такое мерапрыемства, дзе бачыце дочак Казуліна, у якіх тата сядзіць у турме, а маці памерла, не дачакаўшыся мужа. Саміх іх выгналі з працы, таму што яны – дочкі Казуліна. Вы бачыце пэўную сям'ю, якая разбураная, разбураныя лёсы па віне лукашэнкаўскага рэжыма. І тады вы пачынаеце ўспрымаць гэта больш востра, не як абстрактную праблему, існуючую ў нейкіх рэзалюцыях, а як жывую праблему пэўных людзей,якія пакутуюць.

Нажаль, вельмі часта міжнародныя арганізацыі спрабуюць у правядзенне падобнага роду канферэнцый і семінараў змясціць усю сваю працу, звязаную з Беларуссю. Такія няўрадавыя арганізацыі, фонды кажуць: «Мы вельмі дапамагаем Беларусі – вось мы правялі тры семінары». Але ў гэтым выпадку яны дапамагаюць толькі самім сабе, бо ў сваю справаздачу аб праведзенай працы яны могуць уключыць яшчэ тры семінары.

На мой погляд, аб той сітуацыі, якая склалася ў Беларусі, усё тое, што магло быць сказана, ужо было сказанае. І мне здаецца, што, у прыватнасці, ЗША маглі бы дазволіць сабе больш жорсткія крокі. Вядома, увядзенне санкцый супраць канцэрна «Белнафтахім», несумнеўна, вельмі важна. Гэта сур'ёзны ўдар, таму што дыктатарскі рэжым немагчыма знішчыць аднымі толькі рэзалюцыямі. Тым больш іх ужо было прынята столькі, што, мусіць, імі ўжо можна апярэзаць экватар. Тым не менш нічога не змяняецца, ды і не зменіцца.

Дыктатарскія ўзурпатарскія рэжымы, як лукашэнкаўскі, можна знішчыць толькі з выкарыстаннем эканамічных рычагоў. І добра, што ЗША зрушыліся ў гэтым напрамку, таму што кропкавыя санкцыі Еўразвяза, такія, як забарона на ўезд некаторых беларускіх чыноўнікаў у дзяржавы Шэнгенскай зоны, нічога не зменяць. Гэта ніякім чынам не прымусіць чарговага суддзю, які выносіць чарговы палітычны прысуд, задумацца, а ці зможа ён пасля гэтага выехаць за мяжу, таму што ён ужо даўным-даўно з'яўляецца складовай часткай гэтай сістэмы».

Апошнія навіны