BE RU EN

Грузія аб'яўляе ўсеагульную мабілізацыю

  • 8.08.2008, 10:20

Падчас прамовы ў жывым тэлеэфіры прэзідэнт Грузіі даў справаздачу насельніцтву аб падзеях мінулай ночы. Згодна ягоных словаў, пасля неаднакротнай прапановы сепаратыстам правесці перамовы, грузінскія ўлады пачалі аднаўляць канстытуцыйны парадак на тэрыторыі Грузіі.

Саакашвілі заявіў, што сілавымі структурамі Грузіі былі вызваленымі два буйныя раёны, а таксама сама буйнае сяло Дменісі, узяты ў атачэнне горад Цхінвалі, баі вядуцца ўжо ў цэнтральнай частцы горада, перадае рэсурс "Грузія Online".

Прэзідэнт таксама заявіў, што ўжо мабілізавана да 10 тысяч рэзервістаў і мабілізацыя працягваецца. Ён таксама абвесціў усеагульную мабілізацыю.

Міхаіл Саакашвілі звярнуўся да міжнароднай супольнасці і заклікаў супрацьстаць агрэсіі Расеі. Згодна ягоных словаў, расейскія ВПС бамбуюць гарады Грузіі, што з'яўляецца фактам міжнароднай агрэсіі.

Па непацверджаных дадзеных, адзін з самалётаў ВПС Расеі, якія нанеслі бомбавы ўдар па наваколлях горада Горы, быў збіты грузінскім бокам.

У МЗС РФ абвяргаюць паведамленні аб тым, што грузінскі бок нібы збіў расейскі самалёт, называючы гэта "чарговай гнюснай правакацыяй".

Апошнія навіны