BE RU EN

Ізраіль адмяняе авіярэйсы ў Менск

  • 1.09.2008, 8:46

Ізраільская авіякампанія «Эль-Аль» адмяняе рэйсы ў Менск і Санкт-Пецярбург.

Генеральны дырэктар кампаніі Хаім Рамана заявіў, што "у рамках выпрацаванай кампаніяй стратэгіі мы вінныя максімальна аптымізаваць спіс месцаў, куды лётаюць нашы авіялайнеры".

Дагэтуль самалёты "Эль-Аль" рабілі па адным штотыднёваму рэйсу ў Санкт-Пецярбург і ў Менск. Гэтыя рэйсы не ўваходзяць у лік прыбыткавых, а з таго моманту, як авіяцыйнае паліва пачало імкліва даражэць, яны, па словах генеральнага дырэктара кампаніі, сталі цалкам невыгодным, перадае ізраільскі «7 канал».

Судзячы па ўсім, рэйсы "Эль-Аля" у "паўночную сталіцу" Расеі і ў Беларусь спыняцца з пачаткам зімовага сезону.

Апошнія навіны