Беларускіх футбалістаў не прапускалі ў Летуву з-за ордэну Леніна
- 1.09.2008, 9:06
Аўтобус з юнацкай зборнай Беларусі па футболе затрымалі на мяжы летувійскія мытнікі. Прычынай сталі чатыры ордэны Леніна, якімі быў "упрыгожаны" беларускі "Мэрсэдэс Бенц".
Нагадаем, у Летуве забаранілі выкарыстоўванне нацыскай і савецкай сымболікі. Летувійскія мытнікі загадалі кіроўцу заляпіць ордэны Леніна, інакш футбалістам прыйшлося бы ехаць на радзіму.
Юнацкая зборная Беларусі прымала ўдзел у турніры ў Крэцінге. Як паведамляе газета "Respublika", на мясцовым стадыёне беларускі аўтобус ужо не хаваў савецкіх узнагародаў. Каля іх таксама быў заўважаным надпіс, які нагадваў, што Менская вобласць двойчы была ўзнагароджанай ордэнамі Леніна, перадае «Еўрарадыё».