У Назрані адбываецца масавы мітынг пратэсту з-за забойства ўладальніка сайта «Інгушэція.ру» (Фота, відэа)
- 1.09.2008, 15:03
Інгушская апазіцыя сабрала шматтысячны мітынг у цэнтры рэспублікі Назрані. Людзі патрабуюць расследавання забойства Магамеда Еўлоева – уладальніка сайта "Інгушэція.Ru"
Па дадзеных сайта Інгушэція.Ru, людзі прыбываюць, пратэстуючых сабралося каля тысячы. Удзельнікі акцыі запатрабавалі дбайнага расследавання гібелі Еўлоева, а таксама адстаўкі кіраўніцтва рэспублікі.
http://www.ntv.ru/news/videoRub.swf?link=http://news.ntv.ru/v139294/&num=1
У адміністрацыі Назрані "Інтэрфаксу" паведамілі, што да іх ніякіх заяваў з нагоды правядзення масавых мерапрыемстваў не паступала.
Нагадаем, Еўлоеў атрымаў смяротнае агнястрэльнае раненне ў міліцэйскай машыне, неўзабаве пасля таго, як яго затрымалі ў аэрапорце Назрані. Ён прыляцеў у адным самалёце з прэзідэнтам Інгушэціі Муратам Зязікавым, якога не раз рэзка крытыкаваў.
Цела забітага Еўлоева знаходзіцца на плошчы, дзе праходзіць мітынг. Старэйшыны здзяйсняюць памінальную малітву.
Сябры Магамеда Еўлоева публічна на мітынгу далі клятву, што адпомсцяць за яго, як таго загадваюць законы інгушаў - кроўнай помстай, перадае "Інгушэція.Ru".
"Ні адзін са здейсніўшых гэта хай не думае, што ў іх будзе салодкае жыццё. Пачаліся іх пакуты. І іх маці і жонкі будуць аплакваць іх гэтак жа, як аплакваюць сёння Магамеда. Мы клянемся, што адпомсцім за цябе, Магамед", - заявіў адзін з выступоўцаў.
Міліцыя ачапіла мітынгоўцаў з трох бакоў. Супрацоўнікі АМАПа ачапілі дарогі на пад'ездзе да мітынга. Не пускаюць у бок плошчы аўтамабілі і людзей.
Моладзь, якая прыйшла на мітынг, адціснула міліцыю з аднаго з бакоў пад'езда. Міліцэйскія машыны, якія загарадзілі дарогу, натоўпам адштурхнулі на абочыну. Натоўп моладзі зрушыўся да іншых міліцыянтаў, якія загарадзілі два іншых пад'езда да мітынгу, перадае карэспандэнт сайта "Інгушэція.Ru".
Еўлоева пахаваюць у панядзелак у сяле Экажава Назранаўскага раёна на сямейных могілках. У ягонай бацькоўскай хаце ў горадзе Малгабеке на жалобныя мерапрыемствы таксама сабраліся сотні людзей.





