Заўтра Расея перакрые газавую трубу ў Еўропу
- 1.09.2008, 16:08
Магістральны газаправод "Ямал-Еўропа", які транспартуе расейскі газ у Еўразвяз, 2 верасня будзе закрыты на прафілактычныя працы, якія працягнуцца адзін дзень.
Аб гэтым паведамляе агенцтва "Інтэрфакс" са спасылкай на заяву міністра эканомікі Польшчы Мачэя Возняка (Maciej Wozniak), перададзеную па каналах Bloomberg, інфармуе Лента.Ру.
Гэта азначае, што на працягу сутак Польшчы прыйдзецца выкарыстоўваць свае запасы газа.
Раней замежныя СМІ паведамлялі, што Расея зможа выкарыстаць сваё становішча вядучага пастаўшчыка нафты і газа ў ЕЗ для ціску на Еўрапейскі звяз пасля пазачарговага саміту альянсу. Ён адбудзецца 1 верасня. На ім Еўропа павінная выпрацаваць адзіную пазіцыю па паўднёваасяцінскім канфлікце і прызнанні Расеяй незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Першапачаткова меркавалася, што ЕЗ прыменіць да Расеі эканамічныя санкцыі.
Расейскія чыноўнікі ўжо не раз аспрэчвалі гэтую інфармацыю, адзначаючы, што айчынныя вытворцы сыравіны з'яўляюцца надзейнымі партнёрамі Еўразвяза. Тым не менш, СМІ адзначалі, што падчас канфліктаў з Чэхіяй і Эстоніяй у 2007-2008 гадах Расея скарачала пастаўкі энерганосьбітаў у гэтыя краіны. Айчынныя чыноўнікі не раз аспрэчвалі і гэтую інфармацыю. Па іх дадзеных, паніжэнне паставак было звязана з часавымі рамонтнымі працамі.
Газаправод "Ямал-Еўропа" праходзіць па тэрыторыі Расеі, Беларусі, Польшчы і Германіі. Ягонае будаўніцтва пачалося яшчэ ў 1994 годзе, а агульная працягласць складае 4100 кіламетраў.