МЗС не каментуе візіт Мартынава ў Брусэль
- 10.09.2008, 8:34
У беларускім замежнапалітычным ведамстве ўстрымліваюцца ад каментароў адносна магчымага ўдзелу міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава ў паседжанні Рады міністраў замежных справаў ЕС у Брусэлі 15 верасня.
"Мы ведаем аб паведамленнях на гэтую тэму ў СМІ са спасылкай на ананімныя крыніцы. У гэтых умовах каментаваць штосьці складана", - заявіў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў.
У шэрагу беларускіх і расейскіх СМІ была апублікаваная інфармацыя аб запрашэнні кіраўніка МЗС на сустрэчу кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў 27 краінаў ЕС у Брусэль. Паводле паведамленняў СМІ, мяркуецца сустрэча З.Мартынава з еўракамісарам Бенітай Ферара-Вальднер, еўракамісарам па знешняй палітыцы Хаўерам Саланам і кіраўніком МЗС Францыі Бернарам Кушнерам.