Шэсць пацярпелых у Парку Чалюскінцаў - усяго толькі няшчасны выпадак
- 10.09.2008, 8:52
Пракуратура адмовілася ўзбуджаць крымінальную справу па факце паломкі атракцыёну.
Тлумачаць такое рашэнне тым, што на момант эксплуатацыі атракцыён знаходзіўся ў тэхнічна непашкоджаным стане, і выявіць дэфект можна было толькі разбуральным метадам кантролю, паведамляе «КП у Беларусі».
Увечары 7 ліпеня 2008 году на ланцужковай каруселі каталіся шэсць чалавек. Большасць з іх дзеці. Частка канструкцыі зляцела з цэнтральнага слупа. Шмат хто атрымаў пераломы, а сямігадовы хлопчык патрапіў у рэанімацыю са зламанымі рэбрамі, траўмамі жывата і грудзі.
Атракцыён «Карусель» зламаўся з-за старэння металу. Пабудаваны ён быў у 1989 году ў Чэхаславаччыне. Час яго эксплуатацыі – 8 гадоў. Пасля гэтага тэрміну спецыялісты павінны старанна правяраць карусель. Але сёлета яны гэтага не зрабілі.