28 верасьня беларусы Амэрыкі правядуць акцыю «Байкот!»
- 14.09.2008, 14:55
Беларусы Злучаных Штатаў Амерыкі выйдуць да будынку ААН у Нью-Ёрку і беларускай амбасады ў Вашынгтоне ў дзень “парлямэнцкіх выбараў” у Беларусі.
Удзельнікі акцый намераныя выказаць пратэст супраць фальсыфікацыі выбараў і запатрабаваць правядзеньня новай, справядлівай выбарчай кампаніі
У Ню-Ёрку дэманстрацыя, арганізаваная Моладзевым рухам Амэрыкі, пачнецца а 13.00 перад будынкам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
Адрэса: 760 United Nations Plaza, New York City, NY 10017, USA
У Вашынгтоне акцыя падтрымкі пройдзе каля беларускай амбасады, недалёка ад перакрыжаваньня 18th і New Hampshire.
Адрэса: Belarusian Embassy, 619 New Hampshire Ave NW, Washington, DC 20009 Прыпынак мэтро: Dupont Circle (Red Line), Q Street Exit.