BE RU EN

Пад Менскам пачынаецца масавая канфіскацыя зямельных участкаў

  • 15.09.2008, 19:43

У кастрычніку вакол беларускай сталіцы можа пачацца масавае адабранне зямлі ў грамадзянаў. Менскі райвыканкам ужо вывесіў на сваім сайце адпаведнае апавяшчэнне.

Мінгарвыканкам папярэджвае, што ў дачыненні да тых уладальнікаў участкаў, якія да 3 кастрычніка не паспеюць звярнуцца ў землеўпарадкавальную і геадэзічную службу, будзе вынесенае рашэнне аб адабранні зямлі.

Нагадаем, 8 жніўня ўступіў у сілу Указ прэзідэнта №50, якога грамадзяне, якія маюць дачныя ўчасткі, павінны на працягу двух месяцаў звярнуцца ў землеўпарадкавальную і геадэзічную службу для дзяржаўнай рэгістрацыі сваіх правоў на зямлю. У адваротным выпадку, як сказана ва ўказе, «невыкананне гэтага патрабавання з'яўляецца падставай для адабрання пазначаных зямельных участкаў у адпаведнасці з заканадаўствам аб ахове і выкарыстанні земляў».

Усё б нічога, але ва ўказе былі пазначаныя проста нерэальныя тэрміны падачы дакумантаў. Паводле дадзеных Дзяржкаммаёмасці, па стане на жнівень у Беларусі заставаліся незарэгістраванымі 340 488 зямельных участкаў. Іншымі словамі, на кожную раённую землеўладкавальную службу прыходзілася ў сярэднім больш за 6 тыс. незарэгістраваных участкаў. Зразумела, на працягу двух месяцаў прыняць ад грамадзянаў усе дакуманты, нават працуючы без выходных, служба проста не ў стане. Гэта фізічна немагчыма, паколькі трэба ў дзень прымаць не менш за 100 чалавек.

Тым часам, на аднаго заяўніка, як патлумачылі «Ежедневнику» «зямельныя работнікі», трэба выдаткаваць мінімум 10–15 хвілінаў. Гэта калі больш ні на што не адцягваць увагу, і калі заяўнік чалавек кемлівы. Але большасць дачнікаў – сталыя людзі, якія мала што разумеюць у папяровых справах. Таму, як патлумачылі землеўпарадчыкі, адна служба,калі прыём будуць весці хоць бы тры супрацоўніка, за дзень можа прыняць дакуманты ў 50–60 чалавек. Атрымліваецца, як ні круці, а вялікая колькасць дачнікаў так ці інакш дакуманты падаць не паспеюць. Гэта, дарэчы, у пачатку жніўня прызнаў і начальнік упраўлення ўліку земляў і ацэнкі нерухомай маёмасці Дзяжкаммаёмасці Аляксандр Далжанкоў. Зрэшты, ён запэўніў «Е», што калі дачнікі не паспеюць падаць дакуманты, баяцца ім усё роўна няма чаго. Маўляў, адбірацца зямля не будзе, нават вакол Менска, дзе яна мае асаблівы кошт. Шмат хто гэтаму паверыў, але, падобна на тое, што дарма. На днях на сайце Менскага райвыканкама з'явілася досыць цікавая інфармацыя, датычная зямлі ў Калодзішчах. Чаму менавіта там, мы не ведаем. Але ў Калодзішчах плануецца ўзвесці элітны жылы мікрараён з ўсёй інфраструктурай і яшчэ гольф-клуб. Адпаведна, калі праект будзе рэалізаваны, зямля ў гэтым населеным пункце, якая сёння і без таго адна з самых дарагіх вакол Менска, рэзка падскочыць ў кошце.

Такім чынам, цытуемы паведамленне выканкама даслоўна:

«5 верасня 2008 г.

Землеўпарадкавальная і геадэзічная служба Менскага раёна паведамляе:

1.Фізічным асобам (грамадзянам Рэспублікі Беларусь, іншым асобам), якія маюць рашэнні Каладзішчанскага сельвыканкама аб прадастаўленні ім зямельных участкаў на тэрыторыі населенага пункта Калодзішчы і не ажыццявілі дзяржаўную рэгістрацыю ў дачыненьні да зямельных участкаў і правоў на іх, неабходна да 3 кастрычніка 2008 гады звярнуцца ў землеўпарадкавальную і геадэзічную службу Менскага раёна па адрасе: г.Менск, вул.Альшеўскага, 8 з мэтай удакладнення звестак, неабходных для ажыццяўлення такой рэгістрацыі.

2. У дачыненні да асобаў, якія не звярнуліся да вызначанага тэрміну ў адпаведнасці з пунктам 1 гэтага паведамлення, 3 кастрычніка 2008 году будзе вынесенае ў вызначаным парадку рашэнне аб адмене раней прынятых рашэнняў аб прадастаўленні зямельных участкаў.

3. Гэтае паведамленне з'яўляецца афіцыйным апавяшчэннем».

Трэба сказаць, што гэтае «афіцыйнае апавяшчэнне», а па сутнасціпапярэджанне, зможа убачыць вельмі няшмат ўладальнікаў ўчасткаў. Бо большасць з іх – пенсіянеры, якія не маюць ніякага ўяўлення аб інтэрнэце і не карыстаюцца ім.

Апошнія навіны