BE RU EN

За распаўсюд незалежнай прэсы – у кайданкі

  • 15.09.2008, 10:47

Падчас распаўсюду апошняга нумару незалежнай газэты "Свабодны Салігорск" на цэнтральным рынку гораду быў абсалютна беспадстаўна затрыманы валянтэр газэты, актывіст “Маладога Фронта” Андрусь Тычына.

Маладзёна затрымлівалі мясцовыя міліцыянты ў грубай форме. Падчас затрыманьня маладафронтаўца закавалі ў кайданкі і, ня гледзячы на абурэньне наведвальнікаў рынку, даставілі ў мясцовы РАУС.

У пастарунку ў маладзёна сканфіскавалі 40 асобнікаў газэты, склаўшы адпаведны пратакол вынятку. Пратаколу аб правапарушэньні на Андруся Тычыну не склалі. Праз гадзіну пасьля затрыманьня ён быў вызвалены.

Нагадаем, што два тыдні падчас распаўсюду "Свабоднага Салігорску" былі затрыманымі чацьвёра валянтэраў газэты, пасьля чаго ва ўсіх былі праведзенымі ператрусы і сканфіскаванымі некаторыя рэдакцыйныя матэрыялы і абсталяваньне.

Апошнія навіны