BE RU EN

Аляксандр Ярашук: «У мяне няма жадання быць уманціраваным у сцэнарый прызначэння «дэпутатаў»

  • 15.09.2008, 13:45

«Не бачу сэнсу балатавацца ў «дэпутаты». Выбараў у Беларусі ўжо даўным-даўно няма. І быць проста ўманціраваным у сцэнарый прызначэння «дэпутатаў» у мяне няма ніякага жадання», -- заявіў старшыня Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук.

“Не хачу гуляць у чужую гульню — мне больш цікавая мая ўласная. Да таго ж я ніколі не займаўся справамі, якія не прыносяць карысці. Аддаю перавагу рэальнай, а не віртуальнай дзейнасці”, -- сказаў прафсаюзны лідэр у інтэрв’ю “Народнай волі”.

Апошнія навіны