BE RU EN

У Літве адменены ўсеагульны вайсковы абавязак

  • 16.09.2008, 11:17

З панядзелка, 15 верасня, Літва перайшла да прафесійнай арміі. Міністр абароны Літвы Юозас Алекас падпісаў загад аб прыпыненні прызыву на абавязковую пачатковую вайсковую службу.

— Сейм, зацвярджаючы лімітныя лічбы сістэмы абароны, прыняў палітычнае рашэнне ажыццявіць пераход да арміі, якая фарміруецца на прафесійнай аснове, — сказаў Алекас. — Канстытуцыйны абавязак абараняць Радзіму захоўваецца, мы запрашаем маладых людзей запісвацца ў добраахвотнікі і ў будучым служыць у прафесійнай арміі.

Такім чынам, у Літве ўсеагульны ўсеагульны вайсковы абавязак зліквідаваны. На жаль, у Беларусі аб ліквідацыі гэтага арахранізма гаворка пакуль не вядзецца.

Апошнія навіны