BE RU EN

Падчас візіту Лукашэнкі Пінск узялі у «аблогу» спецслужбы

  • 17.09.2008, 9:59

Больш за дзве з паловай гадзіны 16 верасня цэнтр Пінску быў перакрыты спецслужбамі - у горад прыязжаў Аляксандр Лукашэнка. Ягоны візіт быў прымеркаваны да адкрыцця новага спорткомплекса, і гэта часова паралізавала жыццё горада.

Супрацоўнікі міліцыі і ДАІ перакрылі вуліцы города, па якіх планаваўся праезд Лукашэнкі. На ягоным шляху былі зачыненыя інтэрнаты, крамы, пошта, банкі, навучальныя і дзяржаўныя ўстановы. Пінчукі некалькі гадзінаў не маглі патрапіць на працу і нават прайсці ў свае дамы. Па гэтых вуліцах нават не хадзіў грамадскі транспарт. І толькі пасля таго, як прэзідэнцкі картэж выехаў з горада, ачапленне было знята, паведамляе «Еўрарадыё».

Дарэчы, падчас знаходжання кіраўніка Беларусі ў Пінску міліцыянты настойліва спрабавалі пагаварыць з мясцовымі апазіцыянерамі. Пінскія актывісты паведамляюць, што супрацоўнікі міліцыі тэлефанавалі ім на мабільныя тэлефоны і прасілі прыйсці «на гутарку». А актывіста моладзевага руху Ігара Салаўёва ўсё-такі затрымалі і некалькі гадзінаў трыцмалі яго міліцэйскім пастарунку.

Апошнія навіны