BE RU EN

Трансьляцыю матчу «Рэал»-БАТЭ на Кастрычніцкай плошчы адмянілі (Фота)

  • 18.09.2008, 9:59

Пасьля акцыі салідарнасьці 16 верасьня, не папярэдзіўшы заўзятараў, адмянілі тэлетрансьляцыю матчу «Рэал»-БАТЭ на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Яна адбылася на пляцоўцы каля Палацу спорту.

У 21.30 некалькі сотняў чалавек сабраліся на Кастрычніцкай плошчы Менску. Трансьляцыя пачалася, людзі на плошчы пачалі радасна крычаць, але раптам усё абарвалася і пасьля гэтага пусьцілі рэклямны ролік. Людзі чакалі хвілінаў дзесяць, а потым даведаліся, што трансьляцыя адбываецца на пляцоўцы побач з Палацам спорту. Натоўп людзей кінуўся туды, паведамляе «Радыё Свабода».

Пляцоўка каля Палацу спорту была агароджаная, але туды прапускалі людзей. Сьцягоў не было, толькі на некаторых заўзятарах былі шалікі з сымболікай БАТЭ.

Лік гульні -- 2:0 на карысьць гішпанскага "Рэалу".

Апошнія навіны