BE RU EN

Нацыянальная бібліятэка. Made in China (Фото)

  • 18.09.2008, 11:01

Вайна, якую абвесцілі імпарту беларускія ўлады, дае часам вельмі цікавыя вынікі.

Карэспандэнт «Салідарнасці» знайшла на на прылаўках крамаў сімвалы Менску, зробленыя ў Кітаі. Высветлілася, што каб набыць Нацыянальную бібліятэку Беларусі, не спатрэбіцца ніякіх намаганняў. Але ж, у зменьшаным варыянце. Ды і зробленая яна будзе ў сяброўскім Кітаі. Паставіць у сябе дома алмаз ведаў у мініяцюры можна ўсяго за 11 тысячаў 430 беларускіх рублёў.

9 тысячаў 50 рублёў каштуюць невялікія сувенірныя талеркі з надпісам Minsk. Як ні дзіўна, і яны вырабленыя ў Кітаі.

А самым дарагім беларускім сувенірам, прывезеным з Кітая, з'яўляецца беларускі зубр. Кошт нацыянальнага сімвала – 13 500.

У гэтым не было б нічога звышнатуральнага: бо сувеніры з таўром «Made in China» запаланілі турыстычныя крамы Парыжу і Берліна, Прагі і Мадрыду. Калі б не адна акалічнасць.

Як вядома, беларускія ўлады вядуць «лютую» барацьбу з замежнымі таварамі. Да прыкладу, толькі на мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка заявіў на прэс-канферэнцыі для расейскіх журналістаў: «Нам год–два спатрэбіцца для таго, каб поўнасцю выцесніць імпарт».

Але ў гэта верыцца з цяжкасцю, калі нават самыя элементарныя сувеніры мы завозім з Кітая…

Апошнія навіны