BE RU EN

Футбалісты «Дынама-Брэст» абвясцілі страйк: ім не плацяць заробак з ліпеня

  • 18.09.2008, 13:49

Гульцы брэсцкага футбольнага клуба «Дынама» абвясцілі, што адмаўляюцца трэніравацца і рыхтавацца да матчаў чэмпіяната Беларусі.

Такім чынам спартоўцы выказваюць пратэст у сувязі з двухмесяцовай затрымкай заробку.

17 верасня футбалісты не вышлі на трэніроўку, а замест гэтага збіралі подпісы пад калектыўным зваротам да мясцовых улад і кіраўніцтва асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола», паведамляе «Немецкая волна».

Гульцы лічаць ненармальнай сітуацыю, калі каманда, рэальна прэтэндуючая на заваяванне медалёў нацыянальнага першынства (у цяперашні час дынамаўцы займаюць пятае месца ў турнірнай табліцы і не нашмат адстаюць ад тройкі прызёраў), мае праблемы з фінансаваннем.

Звесткі аб тым, што брэсцкую футбольную каманду напаткаў сур'ёзны фінансавы крызіс, з'явіліся пасля таго, як у разгар цяперашняга сезону прадпрыемства «Брэстэнерга» адмовілася спансіраваць клуб. З калідораў брэсцкай улады прыходзіць інфармацыя, што вядуцца перамовы са шматлікімі сур'ёзнымі кампаніямі (у тым ліку, з расейскім капіталам), аднак узяць на сябе выдаткі па ўтрыманні каманды яны гатовыя толькі з наступнага года.

Аб тым, якая рэакцыя кіраўніцтва футбольнага клуба на адмову гульцоў наведваць трэніроўкі напярэдадні суботняга прынцыповага спаборніцтва з «Нёманам» з Гародні, паведаміў прэс-аташэ «Дынама» (Брэст) Эдуард Белямук: «На дадзены момант ніякай рэакцыі кіраўніцтва не праглядаецца. Існуе вялікі варыянт, што ў пятніцу будзе ўсёткі атрыманы крэдыт і з камандай разлічацца за ліпень, а магчыма нават і за жнівень. А калі выплат не будзе, і каманда выйдзе на гульню, то гуляць будзе зразумела як».

Па словах Эдуарда Белемука, трэнерскі штаб апынуўся на баку футбалістаў: «Подпісаў трэнераў там няма, але яны салідарныя з гульцамі, таму што знаходзяцца сапраўды ў такой жа сітуацыі — ім таксама не плоцяць».

Апошнія навіны