BE RU EN

Мінская арганізацыя Партыі БНФ здымаецца з «выбараў»

  • 19.09.2008, 11:39

У Мінску адбыўся сход мінскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ, на якім было вырашана, што кандыдаты партыі павінны зняцца з «выбараў» да пачатку галасавання – 23 верасня.

Такім чынам, мінская гарадская арганізацыя падтрымала папярэдняе рашэнне Сойма партыі, якое аспрэчваюць большасць кандыдатаў БНФ. І ўсё ж у Мінску з 42 удзельнікаў сходу відавочная большасьць (40 чалавек) прагаласавалі за тое, каб пакінуць рашэнне Сойма ў сіле, паведамляе «Народная воля».

Мінскія партыйцы лічаць, што толькі адзін кандыдат ад партыі не мае права здымацца з выбараў – гэта Аляксандр Мех з Кобрына. Які, нагадаем, за ўдзел у выбарчай кампаніі быў звольнены з працы і зараз жорстка супроцьстаіць кандыдуату ўлады, дэпутату-ветэрану Віктару Кучынскаму. Больш за тое, мінскія партыйцы лічаць, што Партя БНФ павінна прыкласці ўсё намаганні, проста высадзіць дэсант з назіральнікаў у Кобрынскую акругу на перыяд выбарчай кампаніі.

Канчатковае рашэнне аб удзеле кандыдатаў Партыі БНФ у выбарчай кампаніі будзе прынята ў суботу, 20 верасня.

Апошнія навіны