Прапаршчык абрабаваў «Беларусбанк»
- 2.09.2008, 11:45
Разбойны напад на філіял ААТ "Беларусбанк" у Барысаве (Менская вобласць) адбыўся 1 верасня.
Як паведамілі БелаПАН у МУС, у памяшканне філіяла зайшоў невядомы ў масцы і, пагражаючы двума пісталетамі, запатрабаваў перадачы грошай, пасля чаго здзейсніў стрэл у столь, стукнуў пісталетам кантралёра, завалодаў 14 млн. 100 тыс. рублёў і знік.
Як паведамілі БелаПАН у Барысаўскім РУЎС, падчас правядзенняў аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў усталявана, што злачынства здзейсніў прапаршчык, камандзір узвода адной з воінскіх частак, які затрыманы. Адабраная табельная зброя ПМ, 15 патронаў да яго, газавы пісталет і скрадзенае. Прызначаны шэраг экспертыз, у тым ліку на прадмет усталявання псіхічнага стану затрыманага.
Пацярпеламу кантралёру аказаная медыцынская дапамога без шпіталізацыі.