Станцыю метро «Кастрычніцкая» могуць адкрыць 1 кастрычніка
- 2.09.2008, 13:27
Ва ўсялякім выпадку так абяцае кіраўніцтва Менскага метрапалітэна.
Як паведаміў начальнік КУП "Дырэкцыя па будаўніцтве Менскага метрапалітэна" Васіль Жыбуль, станцыя першай лініі Менскага метрапалітэна "Кастрычніцкая" адкрыецца 1 кастрычніка бягучага года.
Рэканструкцыя перасадкавага вузла на "Кастрычніцкай" была пачатая 9 чэрвеня бягучага года. Тры старыя стужкі эскалатара, якія эксплуатаваліся амаль 20 гадоў і не спраўляліся з узросшай пасажыраплынню, дэмантавалі, а на іх месцы ўсталявалі чатыры новыя.
Агульны кошт праекту з улікам набыцця стужак эскалатараў, абсталявання, будаўніча-мантажных прац склаў Br14 млрд.