BE RU EN

Матч зборных Украіны і Беларусі пакажуць у прамым эфіры

  • 2.09.2008, 13:28

Стартавы матч адборачнага турніру чэмпіяната свету па футболе 2010 года паміж зборнымі Ўкраіны і Беларусі са Львова ў прамым эфіры пакажа тэлеканал АНТ.

Трансляцыя пачнецца ў суботу, 6 верасня, у 20 гадзін.

Аб гэтым паведаміў старшыня Беларускай федэрацыі футбола Генадзь Нявыглас, інфармуе "Прэсбол". Нагадаем, у праграме беларускіх тэлеканалаў на суботу трансляцыя футбольнага матчу адсутнічала.

Тым часам украінскія СМІ паведамляюць, што матч паміж зборнымі Ўкраіны і Беларусі ў Львове пройдзе пры аншлагу. Толькі за паўтары дні продажу было рэалізавана дзве тысячы квіткоў.

Апошнія навіны