BE RU EN

Мінюст прымушае БНФ зняць бел-чырвона-белы сцяг

  • 2.09.2008, 20:14

Штаб-кватэру БНФ наведаў з праверкай кансультант упраўлення грамадзкіх аб'яднанняў Міністэрства юстыцыі Аляксандар Харытон.

Як паведамілі «Беларускаму партызану» у прэс-службе партыі, чыноўніка хвалявала толькі адно пытанне: чаму над уваходам у офіс партыі вісіць бел-чырвона-белы сцяг.

Доўга тлумачыць чыноўніку, чаму ў БНФ лічаць сымбалем гэты беларускі сцяг, ня сталі, а папрасілі даслаць афіцыйны запыт з міністэрства. Спадар Харытон паабяцаў даслаць запыт хуткім часам. Ён, праўда, не сказаў, што гістарычны сцяг беларусаў, які яшчэ нядаўна быў дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь, зараз лічыцца забароненым.

Нагадаем, што нядаўна ў БНФ прыйшоў загад мясцовага ЖЭКа тэрмінова зняць з фасаду сцяг пад пагрозай скасавання дамовы арэнды. Цяжка зразумець, чаму ўладаў так раздражняюць нацыянальныя беларускія сымбалі.

Апошнія навіны