BE RU EN

Кандыдат ад АДС Кастусь Жукоўскі зняў сваю кандыдатуру

  • 23.09.2008, 8:44

22 верасня кандыдат у дэпутаты па Будзе-Кашалёўскай выбарчай акрузе №38 Кастусь Жукоўскі зняў сваю кандыдатуру з «выбараў». Адпаведную заяву ён накіраваў у акруговую выбарчую камісію.

К.Жукоўскі балатаваўся як кандыдат з адзінага спісу Аб'яднаных дэмакратычных сілаў.

"Прадстаўнікоў апазіцыі не ўключылі ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, улада на поўную моц выкарысоўвае адміністрацыйны рэсурс — чыноўнікі рознага рангу ездзяць па вёсках і паліваюць апазіцыйных кандыдатаў брудам. Аб якіх роўных магчымасцях, аб якіх дэмакратычных выбарах можна казаць? Тым больш, было прынятае рашэнне гомельскай кааліцыі аб зняцці з «выбараў», мы яго выконваем", — пракаментаваў палітык сваё рашэнне ў інтэрв'ю БелаПАН.

Такім чынам, па Будзе-Кашалёўскай акрузе балатуюцца два кандыдаты — беспартыйны жыхар Рэчыцы Віктар Канцавенка, які часова не працуе, і дзейсны «дэпутат» Уладзімір Кужанаў.

Апошнія навіны