BE RU EN

Здзейснены напад на кандыдата ў дэпутаты Андрэя Лявінава

  • 23.09.2008, 9:09

22 верасня каля 19.30 у пад'ездзе ўласнага дома быў здзейснены напад на апазіцыйнага кандыдата ў дэпутаты па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19, былога супрацоўніка міліцыі Андрэя Лявінава.

Лявінаў выйшаў з кватэры і накіраваўся да смеццеправода. Каля ліфта стаяў невядомы мужчына, які нанес кандыдату ўдар ззаду і, ужыўшы сілавы прыём на ўтрыманне, прыціснуў Андрэя тварам да сцяны. Невядомы нецэнзурна вылаяўся, вымавіў некалькі пагрозаў у адрас кандыдата, а затым хутка спусціўся ўніз па лесвіцы.

У выніку нападу ў Андрэя Лявінава сіняк і ушыб правай скроневай вобласці галавы, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Апошнія навіны