Аляксандр Казулін сярод трох прэтэндэнтаў на прэмію Сахарава
- 23.09.2008, 9:58
Камітэты па пытаннях замежных справаў і па пытаннях развіцця Еўрапарламента абралі траіх прэтэндэнтаў на прэмію Сахарава сёлета.
Як перадае ўласны карэспандэнт УНІАН у Брусэлі, адпаведнае рашэнне было прынятае на сумесным паседжанні камітэтаў 22 верасня.
Прэтэндэнтамі на прэмію Сахарава, у прыватнасці, сталі былы беларускі палітвязень Аляксандр Казулін, кітайская праваабаронца і барацьбітка за абарону навакольнага асяроддзя і супраць СНІДу Ху Джыа, а таксама кіраўнік незалежнай выбарчай камісіі Дэмакратычнай рэспублікі Конга Абаат Малу Малу.
У кастрычніку павінен быць абраны сёлетні лаўрэат прэміі Сахарава з траіх прапанаваных прэтэндэнтаў. Цырымонія ўручэння прэміі адбудзецца 17 снежня на паседжанні Еўрапарламента ў Страсбурзе.
Нагадаем, што раней у Беларусі лаўрэатамі прэміі Сахарава станавіліся Беларуская асацыяцыя журналістаў і лідэр руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.