Працоўных свінакомплекса сілай вязуць на сустрэчу з праўладавым кандыдатам
- 23.09.2008, 17:58
Сёння ў вёсцы Верамейкі у Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці працоўных ААТ "Светлае" цэнтралізавана садзяць у аўтобус і адвозяць на сустрэчу з кандыдатам у дэпутаты па Магілёўскай сельскай выбарчай акрузе №88, старшынём Магілёўскага райвыканкама Аляксандрам Разганавым.
Аб гэтым паведамілі самі працоўныя гэтага свінакомплекса, пішуць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
Акрамя таго, кіраўніцтва свінакомплекса запалохала працоўных тым, што будуць складзеныя спісы тых, хто не прыйшоў на сустрэчу з кандыдатам, пасля чаго "прагульшчыкі" будуць мець непрыемнасці на працы.
Працоўны аўтобус, які развозіць працоўных па дамах, не будзе спыняцца на прыпынках, а адразу з'едзе ў вёску Верамейкі, дзе ў мясцовай школе адбудзецца сустрэча з кандыдатам у дэпутаты Разганавым.