Уладзімір Някляеў: «Змагацца трэба заўсёды!»
- 24.09.2008, 11:19
«Я на «выбары» не пайду, бо ў нашай краіне, пры нашай уладзе ніякіх выбараў ня будзе», - сказаў у інтэрв’ю прэс-цэнтру Хартыі’97 вядомы беларускі паэт Уладзімір Някляеў.
«З 1994 году у Беларусі не было ніякіх выбараў, і ўсе аб гэтым ведаюць», - падкрэсліў ён.
Паэт упэўнены, што беларусам трэба дабівацца новых, сапраўдных выбараў. «Змагацца трэба заўсёды!» – сцвярджае Ўладзімір Някляеў.