BE RU EN

Міліцыя не будзе адлоўліваць спекулянтаў перад матчам БАТЭ – «Ювентус»

  • 26.09.2008, 9:06

Міліцыя не будзе адлоўліваць спекулянтаў перад матчам Лігі чэмпіёнаў паміж БАТЭ і «Ювентусам». Квіткі на гэтую гульню раскупілі ўжо некалькі дзён таму і набыць іх можна толькі па завышаных коштах.

«Гэта неадназначны момант. Калі людзі наўмысна скуплялі квіткі пачкамі з мэтай нажыцца, гэта лічыцца незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю. Але калі чалавек набыў квіткі для сваіх сяброў, а яны проста не змаглі пайсці, ніякім парушэннем продаж такіх квіткоў не будзе. Наўрад ці 30 верасня міліцыя будзе высвятляць, хто па якой прычыне перапрадае квіткі», – заявілі «КП в Беларуси» у прэс-службе ГУУС Менска.

Апошнія навіны