«Кастрычніцкая» адкрыецца ўжо сёння!
- 26.09.2008, 13:07
Станцыя першай лініі Менскага метрапалітэна «Кастрычніцкая» адкрыецца сёння ў другой палове дня, як чакаецца, у 15.00.
Аб гэтым БелТА паведаміў начальнік КУП «Дырэкцыя па будаўніцтве Менскага метрапалітэна» Васіль Жыбуль.
Аб'ект планавалася ўвесці ў эксплуатацыю 1 кастрычніка, аднак будаўніча-мантажныя і пуска-наладачныя працы атрымалася выканаць хутчэй. «Спецыялісты працавалі кругласутачна ў тры змены. Усе былі накіраваня на хутчэйшае адкрыццё перасадачнага вузла, хай нават на некалькі дзён раней», — сказаў Васіль Жыбуль.
Рэканструкцыя перасадачнага вузла на «Кастрычніцкай» была пачатая 9 чэрвеня бягучага года. Тры старыя стужкі эскалатара, якія эксплуатаваліся амаль 20 гадоў і не спраўляліся з узрослым пасажырпатокам, дэмантавалі, а на іх месца ўсталявалі чатыры новыя. Гэта дазволіць павялічыць прапускную здольнасць вузла і забяспечыць бяспеку перасоўвання і камфорт для пасажыраў.
Эскалатары былі закупленыя ва Украіне. Мантаж абсталявання выконвалі спецыялісты сталічнай падземкі, а таксама з Санкт-Пецярбурга. Агульны кошт праекту з улікам набыцця стужак эскалатараў, абсталявання, будаўніча-мантажных працаў склаў Br 14 млрд.