ДТЗ ў Менску: спыніліся два дзесяткі тралейбусаў
- 26.09.2008, 14:08
У пачатку сталічнай вуліцы Маскоўскай, на павароце ў бок Дружнай (ля унівэрсаму "Кастрычніцкі", адбылося ДТЗ з удзелам трох машын, што прывяло да спыненьня двух дзесяткаў тралейбусаў.
Мяркуючы па ўсім, “Фальксваген” “наехаў” на “Опэль”, а бок мікрааўтобус урэзаўся ззаду у "Фальксваген", паведамляе “Наша Ніва”.
На месцы здарэньня працуе ДАІ. Паколькі ДТЗ адбылося на павароце ў бок ДС "Дружная", яно прывяло да паралізацыі руху тралейбусаў, што едуць на дыспэтчарскую станцыю з Малінаўкі, Паўднёвага Захаду і Курасоўшчыны. На гэтым участку тралейбусы мусяць ехаць па крайняй правай паласе.
У ланцужок пашыхтаваліся 18 тралейбусаў. За лічаныя хвіліны вераніца з тралейбусаў магла імкліва вырасьці: рух грамадзкага транспарту ў гэты час вельмі інтэнсіўны, і «тралейбусы» працягваюць прыбываць з мікрараёнаў.