BE RU EN

Абама і Макейн бачаць Украіну і Грузію ў НАТА

  • 27.09.2008, 13:30

Кандыдаты ў прэзідэнты ЗША сенатар-рэспубліканец Джон Макейн і сенатар-дэмакрат Барак Абама падчас першых дэбатаў заявілі, што яны падтрымліваюць уступленне Грузіі і Украіны ў НАТА.

Як паведамляе CNN, крытыкуючы дзеянні Расеі ў Паўднёвай Асеціі Д.Макейн падчас першых дэбатаў, якія праходзілі ў Оксфардзе (штат Місісіпі) і доўжыліся 90 хвілінаў, у прыватнасці, падкрэсліў: "Зараз, я думаю, што расейцы павінны зразумець: мы падтрымаем, Злучаныя Штаты падтрымаюць натуральны працэс уступлення Грузіі і Украіны ў НАТА".

У сваю чаргу Б.Абама адзначыў: "Зараз мы павінны настаяць, што Грузія і Украіна, калі адказваюць патрабаванням, могуць вольна далучыцца да НАТА, і яны павінны атрымаць план дзеянняў па набыцці сяброўства (у альянсе), каб яны маглі яго рэалізоўваць, неадкладна".

Акрамя таго, Д.Макейн таксама закрануў тэму палітычнага канфлікту на Украіне: "Палітычны канфлікт паміж Юшчанкам і Цімашэнкай (прэзідэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам і прэм'ер-міністрам Юліяй Цімашэнкай - ИФ) - вельмі сур'ёзная праблема" у кантэксце будучыні Украіны, Крыму, асноўнай базы расейскага (Чарнаморскага) флота ў Севастопалі. "Давайце пераканаемся, што ўкраінцы разумеюць, што мы - іх сябар і саюзнік", - сказаў сенатар-рэспублі

Апошнія навіны