Што сябры выбаркамаў робяць на ўчастках па начах?
- 27.09.2008, 15:21
У ноч на 27 верасня на 474-м участку Старажоўскай акругі ў будынку бібліятэкі на бульвары Шаўчэнкі гарэла святло і ў памяшканні ўчастку знаходзіўся супрацоўнік міліцыі.
Аб гэтым паведаміў назіральнік на 474-м участку Старажоўскай акругі Ігар Бабровіч, піша сайт www.ucpb.org.
Па словах назіральніка, міліцыянт сказаў, што не ведае аб тым, што па законе дзверы ўчастку павінныя апячатвацца на ноч, а ўрна ставіцца ў сейф.
«Мы падыйшлі да міліцыянта і спыталі, чаму дзверы адчыненыя. Міліцыянт сказаў: «Як я магу сыйсці з участку — а раптам сюды прыедуць з праверкай…», - распавёў Ігар Бабровіч.
З якой праверкай і хто можа прыехаць уначы – зразумела. Як ужо згадвалася, змесціва выбарчых урнаў змяняюць менавіта па начах.
Інакш дзеля чаго ў краіне ўсе гэтыя дні ішла бітва за галасы на датэрміновым галасаванні?