BE RU EN

Незалежны кандыдат не знайшоў сябе ў спісах выбаршчыкаў

  • 28.09.2008, 13:18

Сяргей Кузьмёнак, незалежны кандыдат у дэпутаты па Гарадзенскай-Занёманскай выбарчай акрузе № 49, не знайшоў сябе і жонку ў спісе выбаршчыкаў, калі прыйшоў галасаваць на ўчастак № 28 у 31-й школе.

Дамагчыся занясення ў спіс атрымалася толькі пасля пагрозы звярнуцца да замежных назіральнікаў, паведаміў БелаПАН С.Кузьмёнак. Прычыну адсутнасці ў спісе кандыдату высвятліць не атрымалася.

С.Кузьмёнак балатуецца ў акрузе, на тэрыторыі якой пражывае. Акрамя яго тут яшчэ тры кандыдаты: старшыня гарвыканкама Аляксандр Антоненка, былы палітвязень Аляксандр Васільеў і прадстаўнік Аб'яднаных дэмакратычных сіл Вадзім Саранчукоў з Партыі БНФ.

Апошнія навіны