BE RU EN

Дэпутат Еўрапарламента Януш Анышкевіч: Захад не павінен прызнаваць «выбары» у Беларусі

  • 28.09.2008, 15:23

Дэпутат Еўрапарламента ад Польшчы, былы міністр абароны і адзін з лідэраў польскай «Салідарнасці» заклікаў Захад не прызнаваць вынікаў выбараў у Беларусі.

Віцэ-старшыня камісіі па замежных справах Еўрапейскага парламента і сябра дэлегацыі ЕЗ па справах Беларусі Януш Анышкевіч не сумняецца, што «выбары» у Беларусі выйграюць сілы, звязаныя з Аляксандрам Лукашэнкй. На думку дэпутата, калі нават у беларускі «парламент» увойдуць прадстаўнікі апазіцыі, то яны не змогуць уплываць на працэс прыняцця рашэнняў у краіне, перадае «Польскае радыё».

У той жа час Януш Анышкевіч прызнаў, што можна назіраць вызначаную змену сітуацыі ў Беларусі: Лукашэнка пачынае зважаць на тое, што кажуць аб Беларусі ў свеце.

Па меркаванні еўрадэпутата, гэта азначае вялікую адказнасць для краін Захаду. «Было б вельмі дрэнна, калі б яны прызналі гэтыя «выбары» сумленнымі», – адзначыў Анышкевіч.

Апошнія навіны