Назіральнік Свістун ужо ўхваліла «выбары» (Фота дакумента)
- 28.09.2008, 16:50
Назіральнік Максім Губарэвіч змог зрабіць копію ўнікальнага па сваёй сутнасці дакумента – “Акту правядзення галасавання”, які захоўваецца ў старшыні ўчастковай выбарчай камісіі №19 Гарадзенскай-Цэнтральнай выбарчай акругі №50 Туркова О.У.
Як паведамляюць “Праваабаронцы за свабодныя выбары” , назіральнік І.Г. Свістун дае справаздачу: “Прысутнічала пры пламбіраванні апячатвання ўрны для галасавання і выдачы бюлетэняў і актыўным ходам галасавання. Падчас назіранняў за правядзеннем галасавання парушэнняў выяўлена не было. Выбары прайшлі ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь. Прысутнічала да канца падвядзення вынікаў галасавання”.
Пад “Актам” стаіць подпіс назіральніка.